«Купалаўцы» пакажуць у Варшаве прэм’еру паводле Адама Міцкевіча. Рэжысёр — Мікалай Пінігін

24.09.2022 Тэатр

Спектакль «Рамантыка» прэзентуюць 8 і 9 кастрычніка ў Тэатры Польскім.


Спектакль ставяць на беларускай мове з польскімі напісамі.

«Для пастаноўкі мы выбралі рок-зорку, прарока і хулігана польскага рамантызму, нашага земляка — Адама Міцкевіча», — гаворыцца ў афішы падзеі на Facebook.

На сцэне Алег Гарбуз, Кацярына Алейнікава, Мікалай Стонька, Алена Сідарава, Святлана Зелянкоўская, Іван Кушнярук, Марта Голубева і іншыя артысты.