На YouTube-канале незалежнай тэатральнай трупы «Купалаўцы» адбылася прэм’ера першай часткі аўдыёкнігі «Радзіва Прудок» паводле дзённікаў Андруся Горвата, — паведамляе «Citydog».
««Радзіва Прудок» — гэта і нататкі, і кніга, і спектакль. Для нас гэта касмічная гісторыя, якая ад шкарпэтак у дворніцкім пакойчыку перарасла ў прэзентацыі, чыткі, прэм’еры і гастролі», — пішуць «Купалаўцы».
Рэжысёр праекта — Раман Падаляка.
Агучвае легендарны акцёрскі склад — Святлана Анікей, Аляксандр Малчанаў, Раман Падаляка.
Музыка — Міхась Зуй, Зміцер Есяневіч, Віталь Кулеўскі.
Мастак-аніматар — Глеб Куфцерын.
Першая частка ўжо даступна на YouTube-канале трупы, які можна падтрымаць любым данатам тут ці стаць спонсарамі канала на яго старонцы.