Акустычныя канцэрты пад назвай “Купала/Караткевіч” пройдуць у Полацку і Наваполацку Віцебскай вобласці 19 лютага.
Песні на словы класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і У. Караткевіча праспяваюць барды Раман Яраш і Андрэй Касцень.
Канцэрт у Полацку адбудзецца ў гімназіі №2, што знаходзіцца па адрасе: пр. Ф.Скарыны, 33, і распачнецца а 14-й гадзіне.
У Наваполацку творцы распачнуць канцэрт а 16-й у залі гімназіі №2, што знаходзіцца па адрасе: пр. Дружбы, 7А.
Ініцыятарам музычнай вечарыны выступае суполка “Рубон” Наваполацкай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”.
Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Наваполацк, Полацк