Купалаўскі тэатр шукае артыстаў

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 10 лістапада а 14-й гадзіне на Малой сцэне тэатра арганізуе праслухоўванне артыстаў-мужчын для залічэння ў трупу.

Патрабаванні наступныя: узрост ад 30 да 50 гадоў; веданне беларускай мовы; вышэйшая спецыяльная адукацыя; выкананне: прозы, паэзіі, урыўка са спектакля; вакальныя і пластычна-харэаграфічныя магчымасці.

Заяўкі трэба накіроўваць да 3 лістапада па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 27, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ці на электронную скрыню litdrama@mail.ru. Даведкі па тэл. 227 23 33.

Тэгі: