• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.01.2021 | Адукацыя

Кавярня «Інклюзіўны барыста» і А1 будуць навучаць людзей з інваліднасцю прафесіі барыста

А1 і кавярня «Інклюзіўны барыста», у якой працуюць вазочнікі, а ў дырэктара сіндром Дауна, абвясцілі аб пашырэнні сеткі сумесных устаноў і наборы ў Акадэмію інклюзіўных барыста з наступным працаўладкаваннем для тых, хто паспяхова пройдзе навучанне. Вопыт ад патэнцыйных «студэнтаў» не патрабуецца. Але вітаецца гатоўнасць да пераезду, бо новыя кавярні будуць адкрывацца не толькі ў сталіцы, але і рэгіёнах.


Для таго, каб стаць вучнем інклюзіўнай акадэміі і прэтэндаваць на месца ў камандзе праекта «Інклюзіўны барыста», неабходна да 10 лютага (ўключна) запоўніць анкету.

Аб ініцыятыве распавядае актывіст-вазочнік і заснавальнік «Інклюзіўнага барыста» Аляксандр Аўдзевіч. З лістапада яго кава-корнер працуе ў флагманскім магазіне А1 у самым цэнтры Мінска і, мяркуючы па частых чэргах, запатрабаваны. Яшчэ больш аб поспеху бізнес-праекта кажуць 1500 рублёў падаткаў, якія хлопцы заплацілі за квартал.

«Калі мы разам з А1 адкрывалі кавярню на Кастрычніцкай плошчы, мы разлічвалі, што нам стандартна спатрэбіцца некалькі месяцаў, а можа быць і год, каб раскруціцца і абзавесціся сталымі наведвальнікамі, - распавядае Аляксандр Аўдзевіч. - Але вынік апынуўся лепшым за нашы самыя смелыя чаканні: зараз інклюзіўныя барыста вараць больш за 100 кубкаў кавы ў дзень і нам нават прыйшлося павялічыць штат. У маіх супрацоўнікаў дастойная зарплата, ад 600 рублёў + чаявыя і адсотак ад продажаў за 3-4 працоўныя дні ў тыдзень».

Пры гэтым, як адзначае Саша, амаль кожны дзень ён атрымлівае паведамленні ад людзей, якія пытаюцца, як можна стаць часткай каманды. У сувязі з гэтым было прынята сумеснае рашэнне з А1, адкрыць набор вучняў у Акадэмію інклюзіўных барыста. Навучацца тыя, хто пройдзе адбор, будуць ў кавярні на Інтэрнацыянальнай.

У першую чаргу патэнцыйнага працадаўцу цікавіць матывацыя таго, хто вырашыў адаслаць заяўку - ці гатовы ён да выклікаў. Праз тое, што давяядзецца працаваць з людзьмі, прапануюць распавесці пра сябе ў кароткім відэа альбо матывацыйным лісце. Яшчэ адна перавага, якая павялічыць шанцы прэтэндэнтаў, - гэта гатоўнасць да пераезду.

«Ацаніўшы станоўчы досвед супрацоўніцтва з «Іінклюзіўным барыста», мы прынялі рашэнне зрабіць такія кавярні «фішкай» іншых нашых крам, у тым ліку і рэгіянальных. Над адкрыццём адной з іх мы ўжо працуем», - кажа начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

Месца, дзе адкрыецца новая кавярня, будзе абвешчана пазней. Але першы набор у Акадэмію інклюзіўных барыста адбудзецца ў лютым па выніках анлайн-сумоўя.

«Студэнтам» аплацяць дарогу і прадаставяць жыллё. Выйсці на працу лепшыя вучні змогуць ужо ў сакавіку.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип