16 красавіка ў кнігарні «Параграф 45» (вул. Бяды, 45) у 15:00 адбудзецца сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Надзеяй Ясмінскай і мастачкай Святланай Міхалап, якія разам стварылі гісторыю «Кусь-Кусяндры».
Самыя маленькія чытачы змогуць даведацца: хто такая Кусяндра і як яна з’явілася ў пакоі; адкуль ў яе вострыя кіпцюры і зубы; чаму яе проста распірае ад злосці?
Надзея Ясмінска распавядзе пра Кусяндру і пачытае кніжку ўслых, а Святлана Міхалап пакажа арыгіналы ілюстрацый і раскрые таямніцу стварэння вобраза персанажа. А яшчэ можна будзе выдумаць сваю Кусяндру і намаляваць яе, ды ўрэшце рэшт вырашыць: кусь ці не кусь?
Сустрэча разлічана на дзетак 5-9 гадоў. Удзел бясплатны, але абавязковы перадзапіс па тэлефоне +375293706460.