Кватэрнік у дзядзькі Якуба з Аляксеем Жбанавым!

23.11.2011 Афіша

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх неабыякавых да беларускай культуры і гісторыі, усіх аматараў добрай песні на чарговы КВАТЭРНІК У ДЗЯДЗЬКІ ЯКУБА, які адбудзецца 24 ЛІСТАПАДА а 19 гадзіне.     

Гэтым разам рэй будзе весці бард, паэт, перакладчык (перакладае з нямецкай, сербскай, польскай, ідыш), аўтар музычна-гістарычнага праекту “ПЕСНІ ФІЛАМАТАЎ І ФІЛАРЭТАЎ”  АЛЯКСЕЙ ЖБАНАЎ. Галоўная ідэя незвычайнага праекта Аляксея Жбанава – наблізіць асобы філаматаў і філарэтаў і іх творчасць да сучаснага беларускага гледача / слухача праз сінтэз паэзіі, аўтэнтычнай музыкі, перформансу, візуальных вобразаў.   У праграме працягласцю каля гадзіны будзе шмат добрых песень на вершы любімых паэтаў: Адама Міцкевіча, Францішака Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, а таксама аўтарскіх.