Лагатып “Аршанскай бітвы” выберуць самі ўдзельнікі фэсту

Ініцыятары бардаўска фэсту “Аршанская бітва” абвясцілі конкурс на лагатып да гэтага свята. Аўтарам трох найлепшых лагатыпаў абяцаюць каштоўныя прызы.

Варыянты лагатыпаў прымаюцца да 2 верасня на электронны адрас Vorsha2009@gmail.com. Найлепшыя варыянты вызначаць наведвальнікі і ўдзельнікі на самім свяце.

Нагадаем, што народнае свята традыцыйна ладзіцца ў першыя выходныя верасня на Крапівенскім полі пад Оршай з 1991 года.