У дзень 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча былі абвяшчаны імёны пераможцаў Літаратурнага конкурса «Экслібрыс».
Сёлета лаўрэатамі «Экслібрыса» сталі:
— Дар’я Грыненка;
— Яніна Грыцкевіч;
— Вячаслаў Лявіцкі.
Віншуем лаўрэатаў!
Каб атрымаць дыпломы і каштоўныя падарункі просьба звязацца з офісам СБП: + 375 17 354 80 91
Штогадовы конкурс для маладых літаратараў «Экслібрыс» заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў 8 год таму і штораз мае новую тэму. Першы ў 2012 годзе быў прысвечаны класікам-юбілярам беларускай літаратуры Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову, другі (2013) — Янку Маўру, трэці (2014) — Аляксандру Уласаву, чацвёрты (2015) — Рыгору Барадуліну, пяты (2016) — Антону Луцкевічу, шосты (2017) — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францішку Скарыну. У 2018 годзе «Экслібрыс» быў прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Летась — Анатолю Сысу.
Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»