• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.03.2016 | Літаратура

Лаўрэаты «Дэбюту» – Івашчанка і Рогач. «Паэзія» не ўручалася

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылося ўручэнне прэміі «Дэбют», заснаванай фондам «Вяртанне», Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам.

Як і летась, галоўная зала багдановічаўскага музея была перапоўненая гледачамі, шмат каму з іх давялося слухаць цырымонію стоячы. У гэты дзень ўручаліся ўсе тры галоўныя ўзнагароды ў галіне паэзіі, прозы і перакладу, а таму кожны намінант ці намінантка прыйшоў з групай падтрымкі ў выглядзе сяброў і сваякоў.

Усевалад Сцебурака, вядоўца імпрэзы, вёў цырымонію ў імклівым рытме, разумеючы, што дарэшты наладаваную залу нельга ўтрымліваць у доўгім чаканні. Напачатку вечара з прывітальнымі шчырымі словамі выступілі арганізатары: старшыня фонду “Вяртанне” і мецэнат Павел Бераговіч, загадчыца музею Марына Запартыка і старшыні творчых саюзаў: Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч. Прадпрымальнік Павел Бераговіч, усцешаны аншлагам, прапанаваў наступны раз правесці ўручэнне “дэбюта” ў “Прэзідэнт-гатэлі” каля Адміністрацыі Прэзідэнта. Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” павіншаваў журы і намінантаў з заканчэннем прэміяльнага сезону, параіў тым, хто прэміі не атрымае, не адчайвацца, бо Максім Багдановіч не меў іх ніводнай і тым не менш любімы і шанаваны ўсімі беларусамі. Старшыня Беларускага ПЭНу Андрэй Хадановіч, разважаючы пр сам феномен прэміі, правёў экскурс у літаратурную класіку. Бернард Шоў, напрыклад, казаў, што “Нобелеўская прэмія – уратавальны круг, які кідаюць плыўцу тады, калі ён ужо даплыў да берагу”.

Пасля кароткіх і ўхвальных прывітанняў пачалося самае цікавае. У намінацыі “Проза” на прэмію намінаваліся тры кнігі:

Анатоль Івашчанка «Анаталогія» — Мінск: «Кнігазбор»;

Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта» — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;

Кірыл Стаселька «Дзіцячы маніфест». — Мінск: «Галіяфы»;

Прадстаўляў намінантаў сябра журы сёлетняга “Дэбюту” празаік і эсэіст Віктар Марціновіч, а самую галоўную прэмію атрымаў Анатоль Івашчанка, аўтар дзвюх кніг паэзіі, які пісаў прозу яшчэ з студэнцкіх часоў, аднак выходзіць з ёю на публіку не спяшаўся. У лаўрэацкім слове Анатоль Івашчанка сціпла падзякаваў за ацэнку яго творчасці.

Даволі адноснай неспадзяванкай можна назваць уручэнне прэміі “Дэбют” імя М. Багдановіча ў галіне перакладу Святлане Рогач. Ужо на стадыі шорт-ліста журы адзначыла адразу дзве ейныя фундаментальныя працы мінулага году: пераклад раманаў Катэржыны Тучковай і Іржы Гаічка з чэшскай мовы. Усё ж інтрыга захоўвалася да апошняга, бо істотную канкурэнцыю складала Лізавета Касмач (пераклад з нямецкай мовы кнігі: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў). У выніку прэмію атрымала Святлана Рогач.

Найбольш рэвалюцыйным і нестандартным ходам журы сталася неўручэнне галоўнай узнагароды за паэзію. На пачатку за прэмію спаборнічалі рэкордныя 11 зборнікаў вершаў. У выніку ў шорт-ліст увайшлі:

Мікіта Найдзёнаў «Развітанцы». — Мінск: «Кнігазбор»;

Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: «Кнігазбор»;

Анхела Эспіноза Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: «Логвінаў»;

Лаўрэат прэміі “Дэбют” Уладзь Лянкевіч, які ўваходзіў сёлета ў склад журы, патлумачыў рашэнне кансэнсусам экспертаў. І Мікіта Найдзёнаў, і Алесь Плотка, і Анхела Эспіноса атрымалі заахвочвальныя прэміі ад фонду “Вяртанне”.

Вечарыну завершыў выступ гурта NAVI, пасля чаго намінанты і лаўрэаты працягнулі гутарку з журналістамі, а таксама прынялі віншаванні ад сваёй групы падтрымкі.

Сябра журы прэміі “Дэбют” Віталь Рыжкоў для lit-bel.org пракаментаваў сітуацыю з паэтычнай намінацыяй наступным чынам: “Хай у гэтым годзе не было лаўрэата ў намінацыі “Паэзія”, але прынамсі намінанты застануцца сябрамі, без крыўдаў ці зайздрасці адно да аднога, як, магчыма, было ў мінулыя гады, і ўвесь негатыў будзе скіраваны да сябраў журы”.

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

Сёлета ў журы прэміі ўвайходзілі: Павел Бераговіч, Уладзь Лянкевіч, Віктар Марціновіч, Юлія Мацук, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк.

Відэа цырымоніі — ТУТ.

Андрэй Хадановіч і Павел Бераговіч

Барыс Пятровіч

 

 

Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org. Фота Вікторыі Трэнас.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип