• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
29.07.2022 | Грамадства Музыка

5 трэкаў, якія закранаюць тэму душэўнай раўнавагі і ментальнага здароўя. Спявачка LEAR выпусціла дэбютны альбом

Дэбютны альбом «Зачапіцца» ад LEAR закранае тэму душэўнай раўнавагі і ментальнага здароўя.


horizontalphoto.jpg

Кожны з трэкаў распавядае гісторыю пра асобны стан: панічныя атакі, сацыяльная трывожнасць, сіндром самазванца, сіндром ахвяры і сузалежныя стасункі.

У адных песнях Лера мякка шэпча быццам крыху прастуджаным голасам, у іншых — звяртаецца да шырокага і моцнага спеву. Калі б Эд Шыран або Тэйлар Свіфт спявалі па-беларуску, у іх бы атрымаўся рэліз, падобны да LEAR.


Спасылка на перадпраслухоўванне альбома тут. 

«Праслухоўванне альбому не заменіць вам візіт да псіхатэрапеўта, але дакладна падштурхне задумацца пра свой унутраны стан і, магчыма, вы пазнаеце ў песнях сябе.

«…у люстэрка зірні, там твой ратавальнік, твой праваднік…» — альбо мы самі знаходзім сілы выратавацца, альбо варта папрасіць дапамогі ў блізкіх ці ў спецыялістаў (гэта бывае цяжка, але можна паспрабаваць), — кажа спявачка пра альбом.

_verticalphoto1.jpg

LEAR — маладая беларуская артыстка, якая заявіла пра сябе напрыканцы 2019 года першым беларускамоўным сінглам «Кранае», якім дала зразумець, што па-беларуску можна рабіць якасны indie-pop. Першую аўдыторыю Леры прынеслі кавер на хіт з серыяла «Вядзьмар» і трэк «На стомленых крылах». Перад дэбютным альбомам у LEAR выйшла 10 сінглаў, а мінулы месяц прынёс 10.000 унікальных слухачоў на стрымінгавых пляцоўках.

Паразмаўлялі са спявачкай, пра тое, як ствараўся альбом, працу ў Беларусі і натхненне.

— Як ствараўся альбом?

— Альбом фактычна быў створаны цягам аднаго месяца. У галаву прыйшла канцэпцыя альбома, захацелася ўзняць тэму ментальнага здароўя, бо яна надта актуальная зараз для ўсіх. Я пісала пра тое, з чым сама сутыкалася і што добра ведала. Праца над альбомам дапамагала пазбавіцца ад таго, што даўно балела.

— Што натхняла на творчасць? Што ўвогуле натхняе па жыцці?

— Натхненне прыходзіць ад самых банальных рэчаў, кшталту прыгажосці прыроды, добра праведзенага часу з сябрамі і г. д.

— У Вас былі добрыя калабарацыі з беларускімі музыкамі. З кім яшчэ з беларускіх ці замежных аўтараў марыце зрабіць калабарацыю, выступіць на адной сцэне?

— Вельмі хацелася б папрацаваць са спявачкай Palina, мне імпануе ейная творчасць, яна моцна натхняе.

— Ці плануе канцэрты і калі?

— Планую пару канцэртаў у Еўропе ў падтрымку альбома, але пакуль няма дакладных дат.

verticalphoto2.jpg

— Як ацэньваеце сённяшні стан беларускай культуры? Ці магчыма ствараць у сённяшніх умовах?

— Лічу, што беларуская культура зараз на хвалі ўздыму, з’яўляецца шмат новых імёнаў, а людзі ўсё больш звяртаюцца менавіта да беларускіх выканаўцаў і пачынаюць падтрымліваць іх мацней, чым было раней.

Творчасць дапамагае зліць негатыў ад абставін, часта бывае так, што якраз складаныя ўмовы падштурхоўваюць да новай працы.

— Ці адчуваеце сябе шчаслівым чалавекам?

— Я імкнуся да шчаслівага жыцця, як і кожны з нас, але, пакуль мне складана назваць сябе шчаслівай, надта шмат унутраных хістанняў ды сумневаў.

— Чым займаеццеся, акрамя музыкі?

— Працую выкладчыцай у музычнай школе. Музыка зараз — мой асноўны занятак, акром яе, цікаўлюся ёгай і духоўнымі практыкамі.

Т.П. budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM