Хіт з серыяла “Вядзьмар” загучаў па-беларуску. Гэта поўная версія песні, яна больш набліжаная да першакрыніцы і не мае запазычанняў з іншых перакладаў, анахранізмаў і омскага хору ў касцюмах!
Спявае: LEAR
Пераклад на беларускую мову: Віталь Рыжкоў
Remake by Mij4no:
Кампазітары : Соня Белавусава і Giona Ostinelli
Пераклад на беларускую мову: Віталь Рыжкоў
Remake by Mij4no:
Кампазітары : Соня Белавусава і Giona Ostinelli
Тэкст:
Неяк сціплы бард,
напарнік Ведзьмара,
пра Геральта з Рывіі
баладу зайграў.
У бойцы саступаў
чорт Беламу Ваўку,
ды армія эльфаў
паўстала зніадкуль.
Яны прыйшлі па нас
і здзейснілі замах,
зламалі мне лютню,
далі па зубах.
Рагамі чорт ірваў
мне скуру, уяві.
Ускрыкнуў вядзьмар: Тут
аніякай крыві!
З Ведзьмаром расплаціцца - манеты даволі.
А можна і болей.
З Ведзьмаром расплаціцца —
паменее болю.
Цяпер за небакрай
яму ісці пара,
каб ліха адольваць
і зло пакараць.
Ад эльфаў ён ушчэнт
пазбавіў нас яшчэ,
іх даслаўшы за горы,
далей ад вачэй.
Падчас той барацьбы
паранены ён быў.
Адпачыць яму дайце,
ён вас не забыў!
Мой спеў гучыць, калі
яму за нас баліць,
таму чэмпіёну
патрэбна наліць!
Неяк сціплы бард,
напарнік Ведзьмара,
пра Геральта з Рывіі
баладу зайграў.
У бойцы саступаў
чорт Беламу Ваўку,
ды армія эльфаў
паўстала зніадкуль.
Яны прыйшлі па нас
і здзейснілі замах,
зламалі мне лютню,
далі па зубах.
Рагамі чорт ірваў
мне скуру, уяві.
Ускрыкнуў вядзьмар: Тут
аніякай крыві!
З Ведзьмаром расплаціцца - манеты даволі.
А можна і болей.
З Ведзьмаром расплаціцца —
паменее болю.
Цяпер за небакрай
яму ісці пара,
каб ліха адольваць
і зло пакараць.
Ад эльфаў ён ушчэнт
пазбавіў нас яшчэ,
іх даслаўшы за горы,
далей ад вачэй.
Падчас той барацьбы
паранены ён быў.
Адпачыць яму дайце,
ён вас не забыў!
Мой спеў гучыць, калі
яму за нас баліць,
таму чэмпіёну
патрэбна наліць!