27 красавіка ў цыкле публічных лекцый “Urbi et Orbi” чалавек, якому “не ўсё роўна”, што адбываецца з краінай зараз і якая будучыня чакае Беларусь, – грамадскі дзеяч, старшыня міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка заклікае нас да асэнсавання феноменаў “грамадзянская супольнасць” і “еўрапеізацыя” у кантэксце беларускіх рэалій.
Лекцыя называецца правакацыйна: “Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!”. Значная колькасць беларусаў нават не ведае, што такое грамадзянская супольнасць, а пры слове “еўрапеізацыя” адразу ўяўляе, як нас нехта цягне ўступаць у Еўразвяз. Калі дадаць да гэтага стэрэатыпы і міфы, якія транслююць газеты і тэлебачанне, сітуацыя выглядае даволі сумна. Але нават пры ўсіх гэтых умовах лектар кажа пра “моцны патэнцыял” нашай краіны: “Калі Беларусь выцягнуць з глыбокай замарозкі – то працэсы, якія будуць развівацца ў краіне, будуць развівацца пад уплывам грамадзянскай супольнасці – людзей, якім ёсць, што прапанаваць”.
Што можа выцягнуць краіну з “глыбокай замарозкі”? З каго складаецца грамадзянская супольнасць і што гэтыя людзі могуць прапанаваць для будучыні Беларусі? Як беларусам стаць нацыяй і што прывядзе беларускае грамадства да разумення сябе еўрапейцамі?
Як адкажа Улад Вялічка “Гораду і Свету” на гэтыя патынні – запрашаем даведацца 27 красавіка ў “Арт Сядзібу” (вул. Куйбышава, 22, ГД “Гарызонт”, 2-гі паверх). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!
Online-трансляцыя лекцыі: https://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=506