Лекцыя Захара Шыбекі “Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне.”

22.12.2011 Афіша

23 снежня ў цыкле лекцый “Urbi et Orbi” вядомы гісторык, прафесар Захар Шыбека выступіць з лекцыяй “Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне.”

Ведаючы Захара Васільевіча, можна не сумнявацца, што гэта будзе сапраўдны падарунак усім інтэлектуалам і проста культурным гараджанам. Шчыра запрашаем!