Cярод лепшых бровараў у Літве — беларусы

На фестывалі Žmogšala Beerfest у Вільні беларускія хатнія бровары занялі два з трох прызавых месцаў.


Пераможцы фестывалю Žmogšala Beerfest
Пераможцы фестывалю Žmogšala Beerfest

Першае месца ў літоўскага бровара Apynojas, другое і трэцяе месцы — у беларусаў Vitland brever і 1542|BEER.

Пра вынікі фестывалю напісаў Андрэй Стыжак на сваёй старонцы ў Facebook.

Агулам у піўным фэсце ўдзельнічалі 12 бровараў, сярод якіх былі і беларускія дэбютанты, што сталі пераможцамі.