Палітзняволенага лідара гурта «Палац» Алега Хаменку прызналі «экстрэмістам», вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС, піша mediazonaby.com.
Алег Хаменка — радыёвядучы, кампазітар, музыка і прадзюсер. У сакавіку 2026 года яго асудзілі на тры гады калоніі — яго абвінавацілі па артыкуле аб садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкул 361-4 КК) і прысудзілі штраф у памеры больш за 20 тысяч рублёў.
Музыку ставілі ў віну супрацоўніцтва са СМІ, які знаходзіцца ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» — «Беларускае Радыё Рацыя».
Акрамя Хаменкі ў спіс патрапілі яшчэ 18 чалавек. Цяпер у спісе 6650 чалавек.
Чытайце яшчэ: Алег Хаменка: творца несавецкай ідэнтычнасці, які ў свой час зрабіў сапраўдную рэвалюцыю ў беларускай музыцы