Лідаркі Новай Беларусі. Акселератар грамадскіх ініцыятыў для актывістак з Беларусі

Free Belarus Center сумесна з Action Institute запрашае беларускіх актывістак — як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пакінуў краіну — прыняць удзел у 3-х месячнай праграме. Яе ўдзельніцы будуць працаваць над праектнымі ідэямі, падзеляцца сваім лідарскім досведам з іншымі, а таксама атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваёй грамадскай ініцыятывы.


000.jpg

Хто можа ўдзельнічаць:

Прадстаўніцы НДА, актывісткі і тыя, у каго ёсць ідэі грамадскаважных ініцыятыў.

Праекты павінны быць трох асноўных напрамкаў:

• прасоўванне гендэрнай роўнасці і барацьба з гендэрнай дыскрымінацыяй;

• падтрымка, развіццё і адаптацыя беларусаў і беларусак у міграцыі;

• развіццё грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны;

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы не пазней за 25 лютага ўключна.

Падчас акселератара вы зможаце ўзмацніць навыкі:

• праектнага кіравання ў грамадскай сферы;

• фандрайзінга для грамадскіх праектаў;

• эфектыўнай камунікацыі і прасоўвання ініцыятыў;

Акселератар стартуе ў 20-х чыслах сакавіка з 3-х дзённай афлайн трэнінг-праграмай за мяжой. Лакацыя будзе паведамлена дадаткова (выдаткі на пералёт, пражыванне і харчаванне пакрываюць арганізатары).

Падчас акселератара ўдзельніцам будуць дапамагаць беларускія і міжнародныя ментаркі:

Яўгенія Сугак — галоўная рэдактарка The Village Беларусь, з чэрвеня 2020 года ўдзельніца каманды Віктара Бабарыкі, а таксама аргкамітэта партыі «Разам», ментарка па камунікацыі праектаў, Беларусь.

Марыя Серада — спецыялістка ў сферы стратэгіі, камунікацыі, планавання кампаній, арт-актывізму, сторытэлінгу і пошуку творчых рашэнняў, супрацоўнічала з «Мемарыялам», маскоўскім офісам Amnesty International і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, заснавальніца студыі Scafander Games.

Аліна Лісаковіч — генеральная дырэктарка беларускіх краўдфандынгавых і фандрайзінгавых платформаў Ulei і MolaMola.

Дзякуючы серыі афлайн і анлайн сустрэч з лідаркамі з розных сфер і краін, удзельніцы бліжэй пазнаёмяцца з рэальнымі гісторыямі лідарства і выклікамі, якія ім даводзіцца пераадольваць.

Праграма акселератара

Пачатак праграмы — 20 сакавіка

Падаць заяўку на ўдзел

Дэдлайн падачы: 25 лютага ў 23: 59