Стартуе праект «жывой гісторыі» Легендарныя эпохі – 7 лістапада 2020

04.11.2020 Афіша

Праект "Легендарныя эпохі" пакліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.

7 лістапада 2020 праграма будзе прысвечана Рыцарам Вялікага Княства і эпохе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.


Мы перанясемся на 600 гадоў назад, даведаемся гісторыю Грунвальдскай бітвы і хода ваенных кампаній 1300 - 1450 гадоў. Праект праходзіць пры ўдзеле тэатраў сярэднявечнай культуры і ваенна-гістарычных клубаў.

Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:

¾    Рыцарскі турнір;

¾    Манёўры і масавыя баі рыцараў;

¾    Штурм "Брамы Замка";

¾    Cярэднявечныя музыкі;

¾    Майстар-клас па прыдворных танцах;

¾    Сярэднявечныя гульні;

¾    Лучны і арбалетны цір

і шмат іншага!

Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12.00 да 17.00.

***

Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

– Паказальныя выступы рэканструктараў

– Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў

– Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду

– Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах

– Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства

– Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў

Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі» на лістапад:

07.11.20 - Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII-XVст.)
14.11.20 - Шатландскія найміты. (XVII ст.)

21.11.20 – Эпоха вікінгаў. (IX-XI ст.)

Падрабязнасці і квіткі: + 375 29 602-52-50

https://dudutki.by/

Паводле арганізатараў