Прэс-клуб, ПЭН-цэнтр і іншыя: у Беларусі масава ліквідуюць недзяржаўныя арганізацыі

23 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі ліквідуе шэраг самых розных беларускіх арганізацыяў. Такая інфармацыя з’явілася ў Адзінам рэестры юрыдычных асоб.


ПК.jpg

Спіс недзяржаўных арганізацый, у якіх пазначаны стан «знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі», прыводзіць Народная Воля:

  • Дабрачынны праект «Имена»;
  • Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб;
  • Праваабарончы цэнтр «Human Constanta»;
  • Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»;
  • «Цэнтр прававой інфармацыі»;
  • «Цэнтр экалагічных рашэнняў»;
  • «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый»;
  • «Тэрыторыя правоў»;
  • Сацыяльна-інфармацыйнае ўстанова «ТаймАкт»;
  • European Youth Parliament (Цэнтр арганізацыі мерапрыемстваў для развіцця культурнага ўзаемаразумення моладзі «Ивайпи-бай»);
  • Цэнтр «Еўрапейскі Дыялог».

Распачата грамадзянская справа аб ліквідацыі беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Як перадае Новы Час, ліквідуюць таксама:

  • Арт Сядзібу;
  • Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»;
  • Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ;
  • Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»;
  • Офіс прасоўвання ініцыятыў;
  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Паводде Вясны, на 13:10 вядома пра больш чым 40 ліквідаваных грамадскіх арганізацый:

  1. "Цэнтр прававой трансфармацыі"
  2. "Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый"
  3. "Human Constanta"
  4. Цэнтр экалагічных рашэнняў
  5. Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  6. Медыяплатформа «Имена»
  7. Youth Labor Rights
  8. European Youth Parliament
  9. Press Club Belarus
  10. Інфармацыйна-культурніцкі цэнтр ІніцыАрт (Наваполацк)
  11. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  12. Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  13. Офіс па правах людзей з інваліднасцю
  14. Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар — Анатоль Лябедзька)
  15. Офіс прасоўвання ініцыятыў
  16. Арт Сядзіба
  17. Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
  18. Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
  19. Майстэрня сацыяльнага кіно
  20. "Мова Нанова"
  21. "Бізнес школа ІПМ"
  22. Установа «Гарадское развіццё», займалася тэмай здароўя мужчын у Беларусі
  23. "Тэрыторыя правоў"
  24. Кансультатыўна-асветніцкая ўстанова па ахове прыроды «Экаасяроддзе»
  25. Асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвэнцыі»
  26. Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»
  27. Рэгіянальны цэнтар экспэртызы «Экадэмія»
  28. Культурна-асветніцкая ўстанова «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў»
  29. Культурна-асветніцкая ўстанова «Крэсы»
  30. Культурна-асветніцкая ўстанова па працы з насельніцтвам і самаразвіцці «Агульная Будучыня»
  31. Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Пенсійны выпадак»
  32. Цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да поспеху»
  33. Прыватная інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Ноктуам»
  34. Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Веданта вада»
  35. "Магілёўскі моладзевы цэнтр"
  36. Сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ»
  37. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»
  38. Праваабаронча-асьветніцкая ўстанова ў галіне экалягічных і маёмасных правоў «Ваколіца»
  39. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Лідэр новай эпохі»
  40. Рух «За свабоду»
  41. Цэнтар аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»
  42. Культурна-асьветнiцкая ўстанова «АСЕТ»

Спіс абнаўляецца.