Літаратурна-музычная вечарына “Паэтычная палітра”

17.05.2012 Афіша

23 траўня (серада) у мастацкай галерэі Л. Шчамялёва (пр-т Ракасоўскага, 49) адбудзецца літаратурна-музычная вечарына “Паэтычная палітра”.

У праграме:

– Навіны літаратурнага жыцця;
– Прэзентацыя паэтычнага зборніка І. Хадарэнка;
– Музычныя інтэрпрэтацыі вершаў;
– Прадстаўленне мастацкіх перакладаў.

Планаваныя ўдзельнікі:

Генадзь Бураўкін, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Ірына Хадарэнка, Павел Надольскі, Аляксей Чубат, а таксама Алег Хаменка ды іншыя.

Пачатак 18.30. Уваход вольны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Папярэдні запіс па тэлефонах: 8(029)6787536, 8(029)7787531.