Кампанія “Будзьма!” працягвае ладзіць літаратурныя сустрэчы школьнікаў з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі Беларусі.
3 студзеня ў Светлагорску адбудуцца 3 імпрэзы з удзелам паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. Аб 11.00 паэты наведаюць вучняў мясцовай школы № 12, а 13.00 адбудзецца сустрэча ў мясцовай дзіцячай бібліятэцы, пасля чаго паэты завітаюць у індустрыяльны каледж (пачатак сустрэчы а 15.00).
4 студзеня ў мінскай бібліятэцы №6 адбудзецца сустрэча з Эдуардам Акуліным і Анатолем Вярцінскім. Час удакладняецца.
5 студзеня вучні пачатковай школы №39 Мінска сустрэнуцца з дзіцячым пісьменнікам Анатолем Зэкавым.
5 студзеня імпрэзы з удзелам Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна пройдуць у трох брэсцкіх бібліятэках: бібліятэцы юнацтва (пачатак а 12.00), цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы (а 15.00) і ў брэсцкай абласной бібліятэцы (а 17.00).