Літаратурная вандроўка на Полаччыну 27 красавіка

У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 27 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Полацк і Наваполацк, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы: у полацкай гімназіі №2, а потым у наваполацкай гімназіі №2 і бібліятэцы імя Якуба Коласа.

Барыс Пятровіч
– празаік, працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Цяпер (2009) працуе галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Дзеяслоў». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993). Аўтар кніг прозы «Ловы» (1992), «Сон між пачвар», «Шчасьце быць», «Жыць не страшна: фрэскі» (2008).

Эдуард Акулін – паэт, перакладчык, бард. Аўтар кніг паэзіі “Лес дзённага асвятлення”, “Пяшчота ліўня”, “Крыло анёла”, “Радно”, “Непрычалены човен”, галоўны рэдактар часопіса “Верасень”

Леанід Дранько-Майсюк – паэт, з 1982 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР (з 1984). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), драматычнай містэрыі “На Каляды” і інш.

Тэгі: ,