У 2021 г. спаўняецца дзвесце год з дня нараджэння Цыпрыяна Каміля Норвіда, вандроўнага паэта, які пісаў па дарозе, удалечыні ад дома, у чужых дамах. «Першабытныя радзімы межаў не мелі», — пісаў ён. З улікам гэтай прыгожай і крэатыўнай ідэі арганізатары вырашылі запрасіць у сёлетнія рэзідэнцыі пісьменніц, пісьменнікаў, перакладчыц і перакладчыкаў з Беларусі, Украіны і Расіі, найбліжэйшых да нас краін, якія, аднак, усё яшчэ знаходзяцца па-за межамі еўрапейскай супольнасці, перадае Беларускі ПЭН-Цэнтр.
Мы пачынаем першую літаратурную рэзідэнцкую праграму для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у Варшаве. Сёлета мы запрашаем гасцей з Беларусі, Украіны і Расіі правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасцінным дахам Старамесцкага Дома культуры. Мы абвяшчаем два наборы, з якіх запросім прынамсі пяць рэзідэнтаў на побыт ад 2 да 6 тыдняў.
Арганізоўваючы рэзідэнцыі, мы хочам уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет. Мы запрашаем вас правесці некалькі тыдняў у Варшаве і пазнаёміцца з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. Мы прадастаўляем нашым рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыя ў памеры 840 злотых брута на тыдзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці нашай установы.
Набор прызначаны для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
Падрабязнасці, тэрмін і час побыту мы ўзгоднім з рэзідэнтамі індывідуальна.
Набор № 1: Апошні тэрмін падачы заявак: 7 мая 2021 г. Час побыту: май-чэрвень 2021 г.
Набор № 2: Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2021 года Час побыту: ліпень-снежань 2021 года
Як падаць заяўку Заяўка мае змяшчаць:
Заяўкі просім кіраваць у пададзены тэрмін па адрасе: rezydencje@sdk.pl
Спампаваць ЗАЯЎКУ
Спампаваць ПРАВІЛЫ ПРАГРАМЫ
Спампаваць ЎЗОР ДАМОВЫ РЭЗІДЭНТА
Праект рэалізуецца ў рамках партнёрства польскіх гарадоў-арганізатараў рэзідэнцый — Кракава, Гданьска і Варшавы — і двух літаратурных аб’яднанняў: Асацыяцыі Літаратурнай Уніі і Асацыяцыі перакладчыкаў літаратуры. Гэтае супрацоўніцтва прывядзе не толькі да творчана побыту ў трох гарадах-гаспадарах, але і да стварэння сумеснага вэб-сайта, які прасоўвае ідэю літаратурных рэзідэнцый, а таксама да складання базы звестак аб стыпендыях у Польшчы і за мяжой.
Больш інфармацыі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Польшчы можна знайсці на сайце.