Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў прысвечана легендзе беларускай сцэны — Уладзіміру Мулявіну, чалавеку, які зрабіў беларускую музыку пазнавальнай ва ўсім свеце.

«Яго творчасць стала часткай нацыянальнай культуры, а яго імя — сімвалам цэлай эпохі. Калекцыя «Асоба» створана як знак павагі і памяці», — паведамляе «Луч».
У дызайне гадзіннікаў — гітара, якая належала самаму Мулявіну, як галоўны сімвал яго творчасці. Залатыя адценні падкрэсліваюць веліч і святло яго музыкі. На заднім вечку корпуса — гравіроўка з выявай самога Мулявіна, каб кожны ўладальнік мог адчуваць сувязь з легендай.
Лімітаваны выпуск — 300 асобнікаў. Кошт: 889 BYN
«Асоба» — пра тых, хто пакідае след. Пра музыку, якая гучыць праз час. Пра чалавека, чыя гітара і голас сталі голасам цэлай нацыі», — адзначае «Луч».
Набыць гадзіннік можна ў фірменных крамах «Луч» і на сайце luch.by.
