Лукашэнка: Вучань не павінен траціць 5—6 гадзін на хатняе заданне

31.08.2015 Адукацыя

Вучань не павінен, адвучыўшыся 6—7 гадзін у школе, 5—6 гадзін траціць на хатняе заданне.

Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сярэднюю школу №56 Мінска. Ён падкрэсліў, што сёння ўрад займаецца аптымізацыяй працэсу навучання.

У Беларусі пастараліся зрабіць усё, каб 1 верасня стала сапраўдным святам для кожнага школьніка, педагога і бацькі, сказаў ён пакрэсліўшы, што дзяржава накіравала на гэта велізарныя бюджэтныя сродкі, сказаў Лукашэнка.

«І мы лічым іх важнымі інвестыцыямі, фінансавымі ўкладаннямі ў будучыню краіны, у новае пакаленне грамадзян, у тых, хто будзе берагчы і захоўваць нашу Айчыну, нашу краіну, нашу Беларусь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.