Адкрыццё — 15 ліпеня 2022 года ў Інстаграм акаўнце выставы.
Lüsterka — гэта паралельны свет, залюстроўі, дзе кожны максімальна адкрыты да творчасці, дзе такога паняцця, як рамкі, практычна не існуе.
У выставе бяруць удзел 18 мастакоў, а работы ўяўляюць сабой яскравыя прыклады сучаснага беларускага мастацтва.
Дзякуючы таму, што выстава пройдзе ў фармаце дапоўненай рэальнасці, наведаць яе можна з любога месца: на прыпынку транспарту, у метро, на вуліцы або ў чарзе ў краму.
Спасылка на ўваход на выставу (будзе даступна 15 ліпеня).
Гэта выстава будзе першай у Беларусі, якая створана з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння Spark AR, з дапамогай якой ствараюцца ўсе эфекты дапоўненай рэальнасці для Instagram.