На сваім YouTube-канале лідар гуртоў N.R.M. і «Крамбамбуля», беларускі музыка Лявон Вольскі прадставіў новы кліп — «Беларусь не Лукашэнка».
Прэм’ера кліпа адбылася напярэдадні паказу фільма «Сем сімптомаў беларускасці», у якім зняліся вядомыя беларусы, уключаючы Лявона Вольскага.
«Што такое Беларусь? На постсавецкай і нават заходнееўрапейскай прасторы часам прынята асацыяваць Беларусь з Лукашэнкам, каўгасам, «моцнай рукой і гаспадаркай», з традыцыйнымі савецкімі каштоўнасцямі, але насамрэч Беларусь — гэта краіна з тысячагадовай гісторыяй, з палацамі, кляштарамі, старажытнымі замкамі, з Вялікім княствам і культурай, упісанай у агульнаеўрапейскі кантэкст», — напісана ў апісанні да новага кліпа.