23 траўня на выпускным гарадзенскіх курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” быў сапраўдны аншлаг: зала ламілася ад людзей самага рознага ўзросту, ад зусім маленькіх гарадзенцаў да сталых асобаў. Глядзіце наш фотарэпартаж і шукайце сябе на здымках!
Усмешкі, жарты і выдатны настрой усіх прысутных ствараў сапраўдную святочную атмасферу.
Спачатку арганізатары курсаў падсумавалі вынікі працы і ўзнагародзілі дыпломамі і падарункамі лепшых слухачоў «Мовы Нанова».
Кульмінацыяй выпускнога і цудоўным падарункам для выпускнікоў стаў выступ знакамітага беларускага рок-музыкі Лявона Вольскага. Новыя песні і самыя любімыя старыя хіты падрывалі людзей з месцаў: гарадзенцы спявалі разам з музыкам, некаторыя не маглі стрымацца і танцавалі, а паўлегендарныя «Тры чарапахі» усе спявалі стоячы.
Кульмінацыяй выпускнога і цудоўным падарункам для выпускнікоў стаў выступ знакамітага беларускага рок-музыкі Лявона Вольскага. Новыя песні і самыя любімыя старыя хіты падрывалі людзей з месцаў: гарадзенцы спявалі разам з музыкам, некаторыя не маглі стрымацца і танцавалі, а паўлегендарныя «Тры чарапахі» усе спявалі стоячы.
“Гэта самыя крутыя курсы беларускай мовы, і сённяшні занятак гэта толькі падцвердзіў. Атмасфера, госці, людзі! Прыхожу на кожны занятак – і столькі прыемных момантаў! Я вельмі люблю гэтых людзей, нашы курсы. Я там, дзе я павінна быць”, – падзялілася ўражаннямі адна з вядучых курсаў Эмілія (на здымку ніжэй – злева).
Яе падтрымала другая вядучая курсаў “Мова Нанова Гародня” Вераніка (на здымку ніжэй – справа): “Я правяла ўжо два сезона з Эміліяй, класныя людзі, класныя заняткі, госці, тэмы, інтэрактывы. Дзякуй усім”.
Калега дзяўчат Антось: “У гэтым годзе курсы прайшлі вельмі пладавіта. Мы развіваліся, спрабавалі шмат розных фарматаў: і танцы, і кіно, і святы, вечарыны. У нас з’явілася шмат цікавых людзей, наведвальнікаў. Мы намагаліся кожны раз запрашаць цікавых гасцей. У наступным годзе будзе таксама шмат цікавага. Я вельмі натхнёны”.
Мы запыталі пра ўражанні і слухачоў курсаў беларускай мовы.
Насця: “Я не буду казаць колькасць заняткаў, якія я наведала, але хадзіла як магла. Пасля такіх курсаў пачынаеш яшчэ больш паважаць і любіць сваю родную беларускую мову, свой родны край. Вельмі добры, што такія курсы існуюць. І хачу пажадаць, каб на курсах заўжды было столькі ж народу, як сёння. Чым нас больш, тым лепш”.
Бадай, самы вясёлы ўдзельнік выпускнога Дзмітрый: “Гэты вечар я правёў вельмі класна. Сонейка было сёння тут! Гэта было самае лепшае, што са мной здарылася!”
Павел: “Вельмі цікавыя курсы. Вельмі прыемна сюды прызодзіць. Кожны павінен ведаць, наколькі можа, родную мову, цікавіца ёй. Курсы “Мова Нанова” паказваюць, што вывучэнне мовы можа быць цікавым і прыемным. Акрамя таго, што тут прыгожыя вядучыя, таксама на курсы запрашаюць цікавыя музыкальныя калектывы, тут стварылася веьмі файная суполка людзей, з якімі прыемна камунікаваць”.