Набыць іх можна будзе ўжо на пачатку лістапада. Сёлета, акрамя абсалютна новых і самабытных беларускіх словаў, фразэалягізмаў, прымавак і цытатаў, стваральнікі дадалі і хуткамоўкі!
Календары «Лёгкая мова» — гэта: штодзень новыя беларускія словы — агулам 365 словаў! На кожнай старонцы — яскравая карцінка, словы на беларускай мове, пераклад на расейскую і прыклад ужываньня з мастацкае літаратуры. Каляндарык можна паставіць на стол ці павесіць на сьцяну. Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрынцы. У камплекце — два магніцікі для мацаваньня ўпадабаных старонак на халадзільнік.
Кошт — 40 руб. Зрабіць перадзамову можна, запоўніўшы форму па спасылцы. Магчымы самавываз у горадзе Мінску, а таксама адпраўка поштаю па Беларусі і ўсім свеце.