• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.12.2018 | Кіно

Легендарны калядны фільм «Гэта цудоўнае жыццё» пакажуць у Мінску на беларускай мове

«Калядны марафон» ад праекта «Беларускія ўікэнды» працягваецца: з 22 да 25 снежня ў кінатэатрах Мінска можна будзе пабачыць адзін з галоўных калядных фільмаў усіх часоў — «Гэта цудоўнае жыццё» — на беларускай мове. Пераклад і агучку фільма выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.
«Гэта цудоўнае жыццё» — найстарэйшы фільм праграмы «Беларускіх уікэндаў» за два гады існавання праекта: рэжысёр Фрэнк Капра выпусціў стужку ў 1947 годзе. Гэта карціна – «Іронія лёсу» амерыканскага кінематографа: штогод, пачынаючы з 1970-х, фільм паказваюць напярэдадні Раства па ўсім вядучым каналам ЗША. Сам рэжысёр, Фрэнк Капра, лічыў яго найлепшым у сваёй кар’еры. У 1947 годзе фільм быў намінаваны на прызы ў пяці катэгорыях прэміі «Оскар»: «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы гук» і «Найлепшы мантаж». Галоўную ролю ў фільме выканаў Джэймс Сцюарт, яго жонку сыграла Дона Рыд, у вобразе бясстрашнага анёла Кларанса выступіў Генры Трэвэрс.

У цэнтры ўвагі фільма – гісторыя ўладальніка крэдытнай кампаніі Джорджа Бэйлі, спагадлівага сябра і сем’яніна. У маркоце ад зваліўшыхся на яго нягод Джордж падумвае звесці рахункі з жыццём. Нечакана на дапамогу герою, які заблытаўся, прыходзіць добры, але нявопытны анёл Кларанс, што больш за ўсё на свеце марыць заслужыць свае першыя крылы. Ён атрымае іх, толькі калі справіцца з заданнем і здолее адгаварыць Джорджа ад смяротнага граху. Але часу застаецца вельмі мала… Дзеля ажыццяўлення сваёй місіі Кларанс прыбягае да адчайнага метаду: паказвае падапечнаму жыццё, у якім яго не існуе.

Паказы кранальнай рэтрамеладрамы пройдуць у рамках «Каляднага марафону» ад праекта «Беларускія ўікэнды». Першы фільм праграмы, навагодні баявік «Цвёрды арэшак» на беларускай мове, сабраў поўныя кіназалы. Агучаны па-беларуску фільм «Гэта цудоўнае жыццё» можна будзе ўбачыць з 22 да 25 снежня ў кінатэатрах «Масква» и velcom cinema. А ў пачатку студзеня на вялікіх экранах сталіцы адбудуцца паказы класічнай навагодняй камедыі «Адзін дома».

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненныя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», а таксама першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс».

50 культавых работ сусветнага кінематографа ў беларускай агучцы, у тым ліку агучаныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» фільмы «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарка», можна паглядзець на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Гэты раздзел даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».
Сачыць за навінамі праекта «Беларускія ўікэнды» і раскладам сеансаў фільма «Гэта цудоўнае жыццё» можна на сайтах kinakong.by і velcom.by.
Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 27.03 — 09.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава «Дух Полацка» ў Вільні

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип