• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.05.2022 | Грамадства

«А што людзі скажуць?» Як не звяртаць увагі на меркаванне іншых

Алесь Тодараў разважае на budzma.org аб тым, як і для чаго трэба пераадолець у сабе пачуццё сарамлівасці.


Ці задумваліся вы калі-небудзь, чаму людзі ўвесь час хлусяць аб сваёй вазе, хаваюць, што яны беспрацоўныя ці жывуць з бацькамі? Ці думалі вы аб тым, чаму многія хлопцы не знаёмяцца з прыгожай дзяўчынай на вуліцы, хаця вельмі хочуць гэтага? 

Адказ просты: яны хочуць выглядаць у вачах іншых людзей добра, а парою нават і лепей, чым ёсць насамрэч. І такія паводзіны характэрныя для большасці людзей: мы ўсе жадаем, каб кожны думаў, што менавіта мы бездакорныя і ідэальныя. І калі ў нас ёсць выбар, то мы хутчэй адмовімся ад нейкага ўласнага жадання, каб людзі не думалі пра нас нічога кепскага, чым думалі: «Гэты хлопец не ўмее знаёміцца з дзяўчынамі».

Чытайце яшчэ: Як захоўваць рэсурсны стан ва ўмовах працяглага стрэсу? Ментальныя практыкі ў дапамогу

Мы адчуваем сябе не ў сваёй талерцы, калі нехта асуджае нас. І часта гатовы зрабіць усё, каб не рызыкаваць павагай іншых, каб яны працягвалі любіць нас, казаць нам, што мы нармальныя. Мы прыкладаем вельмі шмат намаганняў, каб кантраляваць успрыманне іншых людзей. І ўсё для таго, каб пазбегнуць пачуцця сарамлівасці.

53.jpeg

Але, насамрэч, адчуванне сораму абсалютна непрадуктыўнае. Бо менавіта яно можа ператварыць нас у фальшыўку, прымусіць дзейнічаць у разрэз са сваімі каштоўнасцямі, каб даказаць нешта навакольным. І яно таго не вартае. 

Варта факусавацца не на тым, як вас успрымаюць навакольныя, а на тым, каб дзейнічаць правільна, у адпаведнасці са сваімі каштоўнасцямі. Перастаньце дагаджаць кожнаму. Хопіць спрабаваць кантраляваць меркаванні навакольных — усё гэта не мае ніякага значэння. Бо ў жыцці ніколі не будзе такой сітуацыі, калі ў вас атрымаецца дагадзіць абсалютна ўсім навокал. Заўжды застанецца нехта незадаволены, нават калі вы будзеце самым-самым. 

Будзьце сапраўднымі, будзьце адказнымі за тое, хто вы ёсць і за тое, што вы робіце тут і цяпер.

Устаноўкі, якія разбураюць нашае жыццё:

«Што скажуць людзі?»

49.jpg

Меркаванне іншых мае значэнне толькі ў адным выпадку: калі яно дапаможа вам у працы, асабістым жыцці ці развіцці.

Такое меркаванне называюць экспертным і часам яно каштуе грошай. Ва ўсіх астатніх выпадках прыслухоўвайцеся да сябе, а не вядзіцеся на сацыяльны ціск. Гэта адназначна не прынясе вам ніякага плёну.

«Усё само наладзіцца»

Эйнштэйн аднойчы сказаў: «Вар’яцтва прымушае чалавека рабіць адно і тое ж і чакаць іншага выніку».

Сядзець і чакаць пакуль нейкая сітуацыя, у якую вы ўцягнутыя, вырашыцца сама сабой, не варта. Хутчэй за ўсё будзе толькі горай. Нічога не рабіць — тупіковы варыянт. Не сакрэт, што гультайства яшчэ больш пагаршае стрэс і нервовы стан.

Перастаньце параўноўваць сябе з іншымі людзьмі. Заўсёды будуць людзі, у якіх нешта атрымліваецца лепей, чым у вас. Як і людзі, у якіх атрымліваецца горш за вас. Калі вы будзеце бясконца займацца параўнаннямі, то заўсёды будзеце мець перад сабой занадта шмат апанентаў ці супернікаў, якіх вы не можаце перамагчы. Параўноўвайце сябе сённяшняга з сабой учорашнім. Адзначайце рост і станоўчыя змены — гэтым заахвочвайце сябе да новых здзяйсненняў.

Чытайце яшчэ: Як не «заліпаць» у гаджэтах: стратэгія для прасунутых

Перастаньце лаяць і ганіць сябе. Вы не зможаце мець высокі ўзровень самаацэнкі і матываванасці, якія неабходны для развіцця асобы, калі будзеце паўтараць негатыўныя выказванні ў адносінах да сябе і сваіх здольнасцяў. Калі вы говорыце аб сваім знешнім выглядзе, кар’еры, адносінах, фінансавым стане або любых іншых сферах вашага жыцця, старайцеся пазбягаць самапрыніжэння.

Прымайце ўсе кампліменты і дзякуйце ў адказ. 

52.png

Калі вы адказваеце на камплімент чымсьці накшталт: «ды нічога асаблівага», вы адхіляеце гэты камплімент і адначасова пасылаеце сабе паведамленне аб тым, што вы не вартыя пахвалы. У кампліментах падобнага кшталту няма нічога кепскага, але парою мы іх успрымаем няправільна, думаючы, што чалавек мае на мэце падлізацца.

Як палепшыць камунікацыю? 

1. Пачуццё гумару

50.jpg

Людзі любяць жарты, таму няма нічога кепскага ў тым, калі вы пакажаце, што ў гуморы і можаце добра пасмяяцца. Праўда, важна адчуваць меру і заўжды трымаць у галаве — дзе жартаваць можна, а дзе лепей устрымацца. 

2. Ветлівасць

Увесь час дзякуйце, нават калі аказаная вам паслуга была нязначнай. І потым вам не прыйдзецца пераймацца пытаннем, ці добра вы паводзілі сябе з тым ці іншым чалавекам. 

3. Выбачайцеся 

Выхаванаму чалавеку не сорамна папрасіць прабачэння. Калі нешта выйшла бокам, альбо калі вы не маеце рацыі, няма нічога звышнатуральнага ў тым, каб выбачыцца за свае ўчынкі або словы.
Гэта самыя просты пункты, якія дазволяць пазбавіцца сарамлівасці. 

Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя

Гомельцы і не толькі гомельцы прызвычаіліся глядзець на горад праз стандарты казарменнага добраўпарадкавання:...

valiancina_shauchenka
Культура

У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі

У будынку былога кляштара базыльянаў у Глыбокім, у якім размешчаная папраўчая калонія № 13, хочуць знайсці старадаўнія...

valiancina_shauchenka
Кіно

Топ-10 фільмаў да дня сьмеху

Хаця нагодаў каб сьмяяцца можна знайсьці з гакам, гледзячы на нашую рэчаіснасьць, ня будзе лішнім адкласьці ў бок...

valiancina_shauchenka
Культура

Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?

1 красавіка не зусім звычайны дзень. У гэты дзень, згодна з вераваннямі нашых продкаў, прачынаецца Хатнік (Дамавік)....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя
    Культура
    У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі
    Кіно
    Топ-10 фільмаў да дня сьмеху
    Культура
    Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?
    Гісторыя
    Дык а чаму «Стары»? Гісторыя Жыгімонта І
    Культура Гісторыя
    Народны каляндар: што і як беларусы адзначалі ў красавіку
    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»

Афіша

  • 02.04 — 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 02.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 02.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 02.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • 9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип