Малыя французскія чытанні

15.03.2012 Афіша

19 сакавіка (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” ( Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя-чытанне двух сучасных французскіх раманаў: “Магчымасць выспы” Мішэля Ўэльбэка і “Евангелле паводле Пілата” Эрыка-Эманюэля Шміта.

Бяруць удзел і чытаюць перакладчыкі:

Зміцер Колас
Андрэй Хадановіч

Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

У дзень малых чытанняў, для тых, хто купіць разам два раманы, — вялікая зніжка.

Вечарына праводзіцца пад эгідай часопіса “ПрайдзіСвет” (гэта тыя, якія публікуюць перакладную літаратуру).

Крыху пра кнігі:

“Магчымасць выспы” — раман аднаго з найбольш чытаных французскіх аўтараў. Мішэль Ўэльбэк ва ўласцівай яму шчырай манеры падымае праблемы кахання і гвалту, смерці і несмяротнасці, усяго, што турбуе сучаснае грамадства.

“Евангелле паводле Пілата” — гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружаны дэтэктыў. Ці хутчэй у духоўны пошук. Яшчэ адзін раман пра Понція Пілата, напісаны яшчэ адным Майстрам.