Прывітанне, сябры! А ў нас для вас цікавая навіна! Мама Му наведала Баранавічы!
Як? Вы ня ведаеце , хто такая Мама Му? А вось тыя дзеці і дарослыя, што завіталі 17 траўня ў Цэнтральныу Баранавіцкую Бібліятэку дакладна ведаюць не толькі, хто такая Мама Му, а хто і яе лепшы сябар Крумкач! Лялечны тэатр “Лямцавая батлейка” завітаў у Баранавічы са спектаклем “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведская пісьменніцы Юі Вісландэр, якія друкуюцца выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.
Напачатку імпрэзы спадарыня Юля Траццяк (вядоўца самых цудоўных курсаў беларускай мовы ў Баранавічах “Мова нанова”) сказала прамову і правяла невялічкую віктарыну. Кожны, хто правільна пераклаў словы, і ўсе маленькія гледачы пасля спектаклю атрымалі падаруначкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая і арганізавала гэтую імпрэзу.
Сустрэча атрымалася цудоўная! Дзякуй, Баранавічы!
Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.
Тэгі: Баранавічы