Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятныя манеты “Шлях Скарыны. Кракаў” з серыі “Шлях Скарыны”.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 12 мая 2016 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты: сярэбраную – наміналам 20 рублёў, масай 33,62 г, дыяметрам 50,00 мм, пробай сплаву 925, накладам 2 000 штук; медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, масай 19,50 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 3 000 штук, піша nbrb.by.
Манеты адчаканены “Літоўскім манетным двором”. Сярэбраныя і медна-нікелевыя манеты адчаканены якасцю “анцыркулейтэд” з аксідавання.