Як знайсці валантэрства і партнэраў ў любой кропцы Беларусі? Мапа заўтрашняга дня ў дапамогу!

Шукаеш месца, дзе можна павалантэрыць у родным горадзе? У цябе ёсць хвілінка часу і ты хочаш прымяніць яе з карысцю? Або ты - арганізацыя, якая хоча стаць бачнай для будучых валантэрак і валантэраў ці знайсці партнэраў?

Тады далучайся да Мапатона тваім горадзе, каб разам дадаць і знайсці кропкі на інтэрактыўнай Мапе заўтрашняга дня*, якую распрацоўвае Фаланстэр.

Афіша Мапатона.png

Што будзе падчас Мапатона?

●     Распавядзем пра ідэю “Мапы заўтрашняга дня” і тое, як яна можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.

●     Адкажам на ўсе твае пытанні.

●     Дададзім арганізацыі і ініцыятывы твайго горада, мястэчка, або вёскі на Мапу і паглядзім, як яна працуе!

●     Таксама ты даведаешся, што такое Мапа каштоўнасцяў грамадскіх арганізацый.

Для каго Мапатон?

●     для грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў;

●     для тых, хто шукае сваю магчымасць для валанцёрства ў родным горадзе або ўва ўсёй Беларусі;

●     для жадаючых сваімі рукамі зрабіць гэты свет крышачку лепш.

Чаму мы гэта робім?

●     Мы робім мапу не для супольнасцяў а разам з супольнасцямі, актывістамі і айці-валанцёрамі.

●     Мапа абнаўляльная шырокім колам рэдактараў без прэмадэрацыі або якой-небудзь цэнзуры вузкага кола рэдактараў.

●     Дадзеныя захоўваюцца паводле адкрытых стандартаў (opendata), а ўвесь код праэкта створаны па прынцыпам opensource і захаваны ў адкрытым рэпазіторыі.

●     Гэта значыць, што мы абапіраемся на давер, валанцёрскую працу, а таксама верым у моц супольнасці.

Запаўняй заяўку на Мапатон!

Месца правядзення мы паведамім толькі зарэгістраваным асобам.

Сачы за навінамі, калі Мапа прыедзе у твой горад!

17.10 а 17:30 - Ворша

18.10 а 18:00 - Віцебск

19.10 а 15:00 - Наваполацк

20.10 а 14:00 - Браслаў

* Мапа заўтрашняга дня - гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.