Сам аўтар да гэтага дня не дажыў — ён памёр у кастрычніку мінулага года. Але яго сваякі працягваюць справу майстра і захоўваюць памяць пра яго. У экспазіцыі каля 60 работ. І ў асноўным — гэта абстракцыі, распавядае Newgrodno.by.
Фарбамі і складанасцю такога выканання Васіль Мартынчук хацеў падзяліцца з гледачом. І яму гэта заўсёды ўдавалася. Персанальныя выставы рэгулярна праходзілі ў розных краінах свету. Аўтар мяняў тэхнікі і почырк, але ўсе свае працы аб’ядноўваў адной тэматыкай — кожны твор мяжуе з рэальнасцю і выдумкай.
А ў цэнтры гэтай ідэі заўсёды людзі, перапоўненыя любоўю. За сваё жыццё Васіль Міронавіч напісаў шмат палотнаў, якія падарожнічалі па ўсім свеце. Родная для аўтара Украіна, Польшча, Літва, Вялікабрытанія, Бельгія, Францыя, Германія, Амерыка, Японія і, вядома, Беларусь, якая стала для мастака домам. Маштаб гэтых работ можа смела прэтэндаваць на еўрапейскі і сусветны ўзровень, лічаць спецыялісты. А прадстаўляць іх можна на любой творчай пляцоўцы.
Глеб Отчык, старшыня Беларускага саюза мастакоў:
— Ён вядомы, ён яркі, ён выразны, ён рознабаковы, і для нас гэта вялікая страта, што ён сышоў так рана з жыцця. І я думаю, што яго творчасць будзе яшчэ не адзін год і не адно стагоддзе радаваць не толькі жыхароў Беларусі і нашых гродзенцаў, але і праслаўляць нашу краіну за межамі ў шырокім фармаце. Таму што тое, што мы сёння бачым — і жывапіс, і кераміку, і батык — і ўсе яны абсалютна годныя.
Гродзенская зямля славіцца мастакамі і Васіль Мартынчук — адзін з іх, упэўненыя яго калегі па творчым цэху. Унікальнасць выставы яшчэ і ў тым, што аўтар не баяўся працаваць у розных тэхніках і жанрах. Эксперыментаваў і не памыляўся ў гэтым. Як правіла, у Беларусі мастакі сканцэнтраваны на чымсьці адным. Разнапланавая выстава будзе адкрыта да 28 лістапада.