У нямецкім горадзе Шорндорф 1 снежня прайшла цырымонія ўзнагароджання міжнароднай прэміяй імя Іагана Філіпа Пальма за свабоду слова і свабоду друку, піша DW.
Марына Золатава
Лаўрэатамі 2024 года сталі галоўная рэдактарка беларускага партала Tut.by Марына Золатава і медыя ZanTimes, якое піша аб правах чалавека ў Афганістане.
Марына Золатава ўжо 3,5 гады знаходзіцца ў зняволенні. Суд прыгаварыў яе да 12 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе.
Галоўрэд выдання Plan B Вольга Лойка, якая шмат гадоў працавала на Tut.by, адзначае, што партал быў медыя, якое працавала ў інтарэсах грамадства: «Гэта было часткай канцэпцыі, і ў гэтым вялізная заслуга Марыны Золатавай. Яна магла ўваходзіць у любыя кабінеты, размаўляць на інтэрв’ю з Лукашэнкам, пры гэтым заставацца сабой і весці дыялог з усімі».