Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».
Алесь Пушкін — вядомы беларускі мастак. Яго затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна і абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). 30 сакавіка 2022 года суд прызнаў Пушкіна вінаватым і прыгаварыў яго да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
Сёлета ў жніўні стала вядома, што адміністрацыя калоніі «Ваўчыныя норы» пакарала мастака Алеся Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу).