Мастацтва ў агні: калі даводзілася ратаваць музейныя скарбы. Новае відэа ад Мікіты Моніча

19.05.2022 Культура

На канале «Каля Культуры» Мікіта Моніч распавядае пра гістарычныя прыклады калі, гераічнымі намаганнямі супрацоўнікаў музеяў, добраахвотнікаў ці нават удзельнікаў спецыяльна створаных падраздзяленняў, культурныя каштоўнасці ратаваліся ад гібелі пад бамбёжкай або разрабавання.