• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.03.2023 | Культура Мастацтва

«Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна

27 сакавіка беларускаму мастаку Захару Кудзіну споўнілася б 37 гадоў. У памяць пра яскравага і самабытнага аўтара беларускага сучаснага мастацтва 24 сакавіка ў Мінску ў галерэі DK адкрыецца выстава ягоных твораў — «Untitled».


image_2023-03-24_09-36-33.png

У экспазіцыі будзе прадстаўлены жывапіс і графіка мастака 2007-2017 гадоў. Куратарам і арганізатарам выставы выступіла Наталля Кудзіна, маці Захара. Reform.by удалося звязацца з мастачкай, якая пасля смерці сына займаецца яго спадчынай.

— Калі мне ад галерэі DK паступіла прапанова зрабіць гэтую выставу, я ўчапілася за гэтую ідэю, — распавядае Наталля. — У Захара 27 сакавіка — дзень нараджэння. І мне хацелася б, каб гэтая выстава адбылася ў памяць аб ім.

У экспазіцыі, у асноўным, прадстаўлена графіка, а таксама яго чатыры жывапісныя карціны. Але апошніх работ, якія ён называў нейра-артам, — не будзе. Аднак нешта падобнае на тое, да чаго ён прыйшоў, ёсць — адна цікавая графічная праца.

Пры жыцці Захар казаў, што яму пакуль яшчэ няма чаго паказаць, няма чаго сказаць. Але ён заўсёды шукаў, працаваў...

Ён пачаў актыўна выстаўляцца з 2005 года, калі вучыўся ў мастацкім вучылішчы (Мінскі мастацкі каледж імя А. К. Глебава). Паралельна браў урокі ў Аляксея Марачкіна. Усе працы, якія ён зрабіў за гэты перыяд, — яны ёсць, існуюць. І, забягаючы наперад, хачу сказаць, што цікава было б зрабіць вялікую выставу, на якой можна было б прасачыць творчы рост Захара, пражыць гісторыю мастацтваў разам з ім, прапусціць яе праз сябе. Яму падабаліся Суцін, Пікасо, Дэ Кунінг... Іх мастацтва ў нейкай ступені ім пражывалася, але Захар заўсёды імкнуўся да таго, каб знайсці свой стыль, знайсці сябе. Каб яго ні з кім не параўноўвалі. І ў гэтым сэнсе апошні яго праект — стварэнне работ у стылі нейра-арт — гэта была «нітачка», за якую ён хацеў ухапіцца і намотваць, намотваць, але, на жаль, гэтая нітачка абарвалася, і засталося тое, што засталося.

Захара турбавалі колер, форма, як гэта ўсё трансфармуецца, як з дапамогай гэтага ўздзейнічаць на навакольнае асяроддзе. (Не выпадкова тут і яго ўдзел у праекце Vulica Brazil, дзе ён стварыў мурал). Яго хвалявала думка, як зрабіць так, каб гледзячы на карціны, у чалавеку нешта мянялася. Яго жывапіс быў жывапісам уздзеяння. Ведаеце, не проста такое «Ах, якія кветачкі!», «Як намаляваны гэты прадмет!», гэта былі іншыя задачы. Гэта была глыбінная, філасофская ідэя. Мы шмат з ім казалі пра гэта, але, нажаль, у нас згублена звычка весці дзённікі, і нічога ад гэтых гутарак не засталося. Хоць я хацела б расказаць пра Захара, быць можа напісаць, калі не кнігу, то эсэ пра яго...

...Усё роўна балюча і складана казаць пра яго творчасць. Боль нікуды не сышла, цяжка нешта пісаць. Пражываеш гэта зноў і зноў...

У Захара засталося шмат няскончанага жывапісу. Ведаеце, у яго быў такі стыль працы — ён адначасова працаваў над некалькімі праектамі, над некалькімі карцінамі. У яго — вялікая майстэрня — ён мог паспяваць і тут, і там. Вельмі шмат малюнкаў засталося, такіх «падмалёвак». Складана ўсё гэта сістэматызаваць, але я спрабую.

Ведаеце, хацелася, каб спадчына Захара жыла, працы выстаўляліся. Вось зараз будзе гэтая выстава, яшчэ да мяне звярнуліся наконт іншага праекту — з прасторы «Вершы».

Але ў майстэрні — не вельмі добрыя ўмовы, адну працу ўжо трэба перацягваць, некаторыя — рэстаўраваць. Гэта ўсё вельмі хвалюе. Інфармацыйнае поле зараз хутка трансфармуецца: здавалася б, толькі ў 2020 годзе мы хацелі правесці вечар памяці на ОК16, а сёння — усё памянялася, і таго ОК16 ужо і няма.

Захар хацеў жыць сваім мастацтвам, а не так, каб тысяча падпрацовак, а ў астатні час пісаць. Ён да гэтага вельмі сур’ёзна ставіўся. Мастацтва — гэта быў сэнс яго жыцця.

Хацелася б, каб яго працы ўбачылі людзі. Яго жывапіс — жывы.

***

Стваральнік нейра-арта Захара Кудзін нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мінску. Прафесійнае станаўленне мастака цікавае: ён не толькі скончыў мастацкую вучэльню ў Беларусі, аўтара цікавіла арт-сцэна Нью-Ёрка. З 2011 па 2013 год Захар жыве і падарожнічае ў ЗША, вывучаючы амерыканскае арт-асяроддзе. Пасля вяртання ў Беларусь уліваецца ў калектыўныя праекты, супрацоўнічае з галерэямі, робіць персанальныя выставы. Самы малады мастак, чыя праца знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Адным з самых яскравых праектаў аўтара ў 2019 годзе становіцца «Ледзяны палёт. Гарачы космас» — роспіс будынка на вуліцы Кастрычніцкая ў рамках фестывалю урбан-арта Vulica Brasil. Дакументальны фільм «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа не адбыўся б без удзелу Захара — у карціне мастак з’яўляецца правадніком мастацтва ў гарадское асяроддзе. Здавалася б, творчая актыўнасць Захара Кудзіна толькі ўзрастала ў 2010-я, аднак у снежні 2019-га ён прымае рашэнне аб сыходзе з жыцця.

На дадзены момант яго спадчынай займаюцца яго маці і блізкія.

Адкрыццё выставы «Untitled» адбудзецца ў галерэі DK 24 сакавіка ў 19.00.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип