Кнігу «Мая школа» Ганны Севярынец цяпер можна паслухаць у аўтарскай агучцы

Выйшла кніга Ганны Севярынец «Мая школа» у фармаце аўдыякнігі ў аўтарскай агучцы — паведамляюць audiobooks.by.


586.jpg

«Сябры, радыя падзяліцца з вамі сапраўды ачмурэннай навіной: апошнюю кнігу Ганны Севярынец цяпер можна паслухаць у аўдыяфармаце!

«Мушу папярэдзіць маіх шаноўных чытачоў. Перад вамі — не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у «Фэйсбуку», а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі, і найперш — мастацкай выдумкай. Героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманыя, альбо моцна пераасэнсаваныя мной з гледжанага ў жыцці. Таму прашу мець на ўвазе: амаль усе імёны ў кнізе «Мая школа» несапраўдныя, усе супадзенні — выпадковыя».

Папяровая версія выдадзена выдавецтвам «Лімарыус».

Агучыла Hanna Sieviaryniec, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!

Нагадваем, паслухаць першую главу бясплатна можна на ютубе».