• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.12.2018 | Грамадства Кіно

Маеце ідэю фільма аб правах дзіцяці? Вам дапамогуць зьняць кіно і паказаць яго ў кінатэатрах

Рашэд Мустафа Сарвар, Паўл ван Оўствэйн і Канстанцін Варабей (зьлева направа) падчас прэсавай канфэрэнцыі 17 сьнежня

Булінг, гвалт і дыскрымінацыя ў дачыненьні дзяцей, правы дзяцей з інваліднасьцю — кінэматаграфісты, якія хочуць паказаць такія праблемы ў кароткамэтражным фільме, цяпер могуць атрымаць падтрымку ў Беларусі з праектам «Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці» – паведамляе Свабода.

  • Кіно — магутная пляцоўка, каб даносіць важныя для грамадзтва ідэі
  • Кінапраект «Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці» стартаваў у Дзень беларускага кіно 17 сьнежня. Яго робіць Майстэрня сацыяльнага кіно пры падтрымцы UNICEF Беларусі і Амбасады Каралеўства Нідэрляндаў
  • Да 13 студзеня 2019 году можна падаць сцэнар на конкурс. Прымаюць любыя ідэі. У прыярытэце: булінг, гвалт да дзяцей, дыскрымінацыя і талерантнасьць, правы дзяцей з інваліднасьцю.
  • У канцы праекту будуць зробленыя 5 кароткамэтражных фільмаў, якія пакажуць у кінатэатрах па ўсёй Беларусі.

Праект «Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці» стартаваў у Беларусі з ініцыятывы Майстэрні сацыяльнага кіно. Яго падтрымалі амбасада Каралеўства Нідэрляндаў і UNICEF Беларусі. У выніку будзе выраблены кінаальманах з 5 кароткамэтражных фільмаў, якія пакажуць у 18 беларускіх гарадах.

«Мы шчасьлівыя, што выбраная тэма правоў дзіцяці, бо гаварыць аб правах чалавека мы пачынаем з правоў дзіцяці», — казаў на прэсавай канфэрэнцыі 17 сьнежня Рашэд Мустафа Сарвар, прадстаўнік UNICEF Беларусі.

«Гэты праект аб’ядноўвае камэрцыйныя, некамэрцыйныя, міжнародныя арганізацыі і кінэматаграфістаў, — прадставіў праект дырэктар Майстэрні сацыяльнага кіно Андрэй Палупанаў. — Мы разьлічваем, што будуць створаныя цудоўныя фільмы, якія пакажуць, што беларускае кіно існуе і яно ўздымае важныя для грамадзтва праблемы».

Правы дзяцей з інваліднасьцю, булінг, дыскрымінацыя і талерантнасьць, гвалт у дачыненьні дзяцей, — такія тэмы для конкурсу сцэнароў назваў ключавымі кіраўнік праекту Канстанцін Варабей.

«Але гэта не закрыты сьпіс, — кажуць у Майстэрні, — Будзем прымаць усе кінапраекты, якія так ці інакш закранаюць тэму правоў дзіцяці. Перад намі стаіць задача натхніць кінэматаграфістаў і навучыць іх працаваць з гэтай тэмай».

«Беларусь шмат чаго зрабіла ў галіне правоў дзіцяці, — кажа Рашэд Мустафа Сарвар, прадстаўнік UNICEF Беларусі. — Але з праблемамі ў гэтай сфэры сутыкаюцца ў любой краіне».

«Трэба казаць пра гвалт у дачыненьні дзяцей, пра падлеткаў з рызыкоўнымі паводзінамі, пра тых дзяцей, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам, — працягваў Рашэд Мустафа Сарвар. — Ёсьць шмат тэмаў, якія трэба данесьці да людзей. Знайдзіце пазытыўнага героя для кожнай зь іх, каб грамадзтва зразумела, што тыя, каго цяпер называюць „кепскімі“ хлопцамі і дзяўчатамі, такімі не зьяўляюцца. Выключаць такіх дзяцей з грамадзтва няправільна. Вярнуць іх у грамадзтва — вось вырашэньне праблемы».

«Кожны скажа, што мы любім сваіх дзяцей, — выводзіць Рашэд Мустафа Сарвар. — Але любіць дзяцей — гэтага недастаткова. Трэба пра іх клапаціцца».

«Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці» падтрымала і амбасада Нідэрляндаў. «Гэты праект добра ўпісваецца ў прыярытэты нашай падтрымкі, бо мы падтрымліваем тэмы правоў чалавека, моладзі, падтрымліваем недзяржаўныя арганізацыі, — казаў на прэсавай канфэрэнцыі часовы павераны ў справах Каралеўства Нідэрляндаў у Беларусі Паўл ван Оўствэйн. — Для нас таксама важна, што гэта рэгіянальны праект. Ён будзе паказаны ў 18 гарадах Беларусі».

На думку ініцыятараў і іх партнэраў, кіно — магутная пляцоўка, каб даносіць важныя для грамадзтва тэмы да шырокай аўдыторыі.

Сам праект будзе рэалізаваны ў некалькі этапаў. З 17 па 20 сьнежня ў Менску адбываецца канфэрэнцыя для сцэнарыстаў і рэжысэраў. Штодня на працягу некалькі гадзінаў можна слухаць і камунікаваць зь вядомымі беларускімі кінэматаграфістамі, сярод іх сцэнарыст і рэжысэр Андрэй Курэйчык, сёлетняя пераможца кінафэстывалю «Лістапад» Мара Тамковіч, кінакрытык Ігар Сукманаў ды іншыя экспэрты. Уваход на канфэрэнцыю вольны пры папярэдняй рэгістрацыі.

Да 13 студзеня 2019 году прымаюцца заяўкі на конкурс сцэнароў. Падаць заяўку можа ня толькі дзейная кінэматаграфічная каманда, але і аўтар, які яшчэ ня мае каманды. 10 адабраных праектаў атрымаюць мэнтарскую падтрымку і будуць падрыхтаваныя да адкрытага пітчынгу. На наступны этап выйдуць 5 кінэматаграфічных праектаў, якім пасьля прадставяць тэхнічную дапамогу.

Прэмʼера 5 кароткамэтражных фільмаў, зробленых у межах праекту, адбудзецца 22 траўня. У беларускім кінапракаце фільмы прадставяць 60-хвілінным кінаальманахам, а ў Менску яго пакажуць у кінатэатрах «Сільвэрскрын».

Завершыцца праект у верасьні 2019 году трохдзённым онлайн-фэстывалем.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип