1 і 2 чэрвеня ў межах праекта “У абарону жыцця!” ў Мінску будзе прадстаўлены музычны спектакль “Маё сэрца б’ецца”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.
Арганізатары праекта “У абарону жыцця!” ўжо на працягу васьмі гадоў імкнуцца ўзняць свой голас у абарону ненароджаных дзяцей – адной з самых бездапаможных катэгорый грамадства. Акцыю ўжо падтрымалі Аляксандр Патліс, Данііл Казлоў, гурты “Spasenie”, “Novi Ierusalim”, “Псальмяры”, “Эдэм”, “Чэснае Слова”, актор Павал Харланчук і іншыя.
У 2009 годзе адбылася прэм’ера спектаклю “Маё сэрца б’ецца”. У чэрвені гледачы пабачаць яго пашыраную версію, над якой старанна папрацаваў вядомы беларускі актор і рэжысёр Павал Харланчук. Разам са сваёй жонкай Ганнай яны зыграюць галоўныя ролі ў гэтай пастанове.
Галоўныя дзеючыя асобы спектаклю – дзеці. Яны навучаюцца ў Нябеснай Школе, чакаючы свайго нараджэння. Кожны з іх ужо ведае, кім павінен стаць на зямлі. А пакуль іх галоўная задача – добра падрыхтавацца да свайго выпускнога, старанна вывучыць нялёгкую навуку жыцця. Ці ўсе з іх могуць здзейсніць сваю мару?
Дадатковая інфармацыя:
(029) 125-7735, (029) 773-4089, missioncjc@mail.ru
Спектакль адбудзецца ў Маладзёжным тэатры эстрады:
01 чэрвеня ў 19:00,
02 чэрвеня ў 11:00 i 19:00.
Кошт квіткоў: ад 15.000 да 30.000 р.
Квіткі можна набыць у касе Тэатра, а таксама ў кропках продажу KVITKI.BY.