Майстар-клас па вышыўцы з Руфінай Базловай пройдзе ў Рызе

Гэтымі выходнымі, 1 і 2 кастрычніка, мастачка Руфіна Базлова, славутая сваімі вышыванкамі на злабадзённыя тэмы, і суполка мастачак «Stichit» запрашае беларусаў Рыгі на майстар-клас па вышыўцы «Stitched Freedom: «Framed in Belarus».


qkjwscf8t26dmfbptys191jkeesbokew.jpg

Мэта акцыі #FramedinBelarus — распавесці пра кожнага несправядліва асуджанага грамадзяніна Беларусі і стварыць яго гісторыі ў традыцыйнай беларускай тэхніцы вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне.

Удзельнічаючы ў варкшопе, вы зможаце далучыцца да праекта і стаць часткай мастацкай салідарнасці.

Удзельнікаў семінара навучаць першым крокам у працы са схемай і вышыўкай. Умець шыць і вышываць — не абавязкова!

Чытайце яшчэ: Руфіна Базлова: «Пра маю „выжыванку“ на Зяленскім мне распавёў сябар»

Варкшоп ладзіцца ў межах арт-фэста «Survival Kit 13», які днямі праходзіць у Рызе.

Удзел у варкшопе бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы. І для ўваходу на фэст патрэбна набыць квіток коштам 3 еўра. Гэта можна зрабіць на ўваходзе.

Мова варкшопа — англіская. Усе неабходныя матэрыялы будуць прадастаўлены.

Дата: 1 і 2 кастрычніка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Pils iela 23, Рыга