У Мінску пройдзе бясплатны майстар-клас па традыцыйнай беларускай вышыўцы

16 чэрвеня  ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе бясплатны майстар-клас па традыцыйнай беларускай вышыўцы.


photo_2022-06-15_17-58-16.jpg

Разам з майстрыняй народнай творчасці Наталляй Цыркуновай вы створыце падвеску-абярэг з традыцыйным вышываным арнаментам.

Старажытныя ўзоры беларускай народнай вышыўкі, што дайшлі да нас, ўтрымліваюць шмат таямніц. На вышываных вырабах нашы продкі пакідалі пасланні, у якіх сканцэнтраваны просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, адчуванне шчасця ці смутку і многае іншае. Рукатворныя арнаменты лічыліся чароўнымі. Стварыце і вы свой арнамент-пасланне.

Нацыянальная бібліятэка ладзіць такія майстар-класы ў межах выставы народных рамёстваў «Жывыя крыніцы».

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы «Жывыя крыніцы»: для дарослых — 6 рублёў; для школьнікаў ды студэнтаў — 3 рублі.

Папярэдне зарэгіструйцеся па нумары (8 017) 293 27 50.

Дата: 16 чэрвеня.

Час: 10.00. 

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пам. 104), пр-т Незалежнасці, 116, Мінск.