Майстарка выцінанкі распачала акцыю салідарнасці «Тысяча анёлаў для Украіны»

Вольга Palunisa прапануе беларусам паказаць неабыякавасць да вайны на Украіне.


photo_2022-03-08_14-00-06.jpg

Каб далучыцца, трэба выразаць, намаляваць або зрабіць калаж белага анёла на сіне-жоўтым фоне, дадаць надпіс і хэштэг #1000дляУКРАІНЫ.

«Размяшчайце выяву з гэтым тэстам у сябе на старонцы ў сацсетках, пазначайце сяброў-украінцаў, каб яны ўбачылі, колькі беларусаў і іншых людзей салідарныя з імі» – піша мастачка.