Гродзенскі журналіст Павал Мажэйка не выйшаў з ІЧУ

Яго перавялі ў СІЗА.


m58p3sdam2r5st0e1vshz37v2n7743me.jpg

Перавод у СІЗА азначае, што Паўлу прад’яўленае абвінавачванне і абраная мера стрымання — заключэнне пад варту.

У доме Павала 30 жніўня адбыўся ператрус, пасля яго журналіста даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Павал Мажэйка — вядомы журналіст і вядоўца гістарычных праграм. Былы дырэктар ліквідаванага уладамі ў маі 2021 года «Цэнтра гарадскога жыцця», які быў сапраўдным цэнтрам культурнага жыцця Гродна. Там адбываліся выставы, канцэрты, творчыя сустрэчы і адукацыйныя лекцыі.