• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.04.2022 | Грамадства

Медытацыя для ўсіх як спосаб псіхалагічнай дапамогі: з чаго пачаць

На сёння ўсё больш людзей звяртаецца да такога метаду псіхалагічнай дапамогі як медытацыя. Яе выкарыстоўваюць і для хуткага рэлаксу, і для змяншэння наступстваў стрэсу, і для настрою, і нават для больш эфектыўнага вывучэння замежных моваў.


001.jpg

Насамрэч «паказанняў» для прымянення медытацыі вельмі шмат. І гэта практыка вельмі эфектыўная, калі ёй правільна карыстацца. Да таго ж, для медытацыі не патрэбна нейкага спецыфічнага абсталявання, вялікіх грашовых рэсурсаў ці фізічных намаганняў — яна даступная кожнаму.

У сеціве можна знайсці медытацыі на любы густ: агульнага плана, мэтаскіраваныя (на здзяйсненне жадання, на аднаўленне здароўя і г.д.). Можна падабраць штосьці для сябе. Галоўнае — каб падабаўся голас дыктара і фонавыя гукі. А можна медытаваць па ўласных уяўленнях.

У гэтым артыкуле мы прапануем некалькі лайфхакаў для тых, хто хацеў бы дадаць медытацыю ў сваё жыццё, але не ведае, з чаго пачаць.

1 крок: прыбіраем стэрэатыпы

Многія людзі не карыстаюцца медытацыяй таму, што ў іх жыве трывалы стэрэатып: медытацыя — гэта нешта звышнатуральнае, дасяжнае толькі індыйскім ёгам ды тыбецкім манахам. Маўляў, яны валодаюць патаемнымі ведамі, цэлы дзень сядзяць і медытуюць, а ў рэальным жыцці яшчэ кучу справаў трэба рабіць.

Насамрэч:

— тэхнікай медытавання можа авалодаць кожны, хто пажадае;

— пры пэўнай спрактыкаванасці на сеанс медытацыі спатрэбіцца усяго 5-10 хвілін; 

 — інфармацыя пра медытатыўныя тэхнікі зараз ёсць у адкрытым доступе.

2 крок: падрыхтоўваем прастору

Так, на самым пачатку гэта вельмі важна. Пасля, спрактыкаваўшыся, вы зможаце медытаваць амаль у любым месцы — галоўнае, каб гэта было бяспечна.

Вырашыўшы памедытаваць, абярыце для сябе месца, дзе хвілін 30 — 60 вас ніхто не будзе турбаваць. Медытаваць можна і ў будынку, і на свежым паветры.

Калі вы ў пакоі, то зрабіце так, каб у ім было ўтульна (можна нават невялікую прыборачку зрабіць — гэта дадаткова дапаможа настроіцца на саму практыку). Праветрыце памяшканне, праверце, ці камфортная ў ім для вас тэмпература, ці няма раздражняючых пахаў.

Калі ёсць хатнія гадаванцы, лепш зачыніць дзверы. Бо яны адчуваюць ваш стан і абавязкова прыйдуць праверыць, чым гэта вы там займаецеся, збіўшы ўвесь медытатыўны настрой.

Калі вы абіраеце вуліцу, то захапіце дыванок. Таксама ўлічвайце, што пэўны час вы не будзеце варушыцца — апраніцеся адпаведна надвор’ю (калі прахалодна, можна і плед з сабою прыхапіць ці коўдрачку).

Уважліва агледзьцеся: каб побач не было нічога раздражняючага, каб да вас не даляталі рэзкія гукі (машыны, цягнікі, будаўніцтва і д.п.), каб на вас нічога не лілося і не сыпалася зверху.

3 крок: падрыхтоўваем сябе

Апраніце зручную вопратку: мяккую, утульную, дастаткова цёплую (бо нейкі час вы не будзеце варушыцца і ў добра праветраным пакоі можаце замерзнуць). Вопратка не мусіць пераціскаць вас: рэмені, станікі і д.п. лепш зняць ці расшпіліць.

Прычашыце валасы. Лепей, калі яны будуць распушчаныя і без аніякіх упрыгожванняў, заколак і г.д.

Прыміце зручную позу. Можна сесці, легчы, можна стаяць — як вам найбольш камфортна. Важна, каб не было скрыжаваных рук ці ног, каб спіна была выпрастана, шыя і плечы не напружваліся.

Некаторыя аўтары раяць пэўныя позы, але напачатку можна па гэтым не заганяцца. Галоўнае, каб вам было зручна і вы маглі прабыць нейкі час у такой позе. І яшчэ — падчас медытацыі варушыцца можна. Калі вам захочацца памяняць позу — нічога страшнага ў гэтым няма, мяняйце на больш зручную.

Прыслухайцеся (альбо як часта кажуць — «вярніцеся») да свайго цела: адчуйце сябе ў прасторы ад кончыкаў пальцаў на нагах да кончыкаў валасоў. Напачатку можна гэта рабіць паступова на ўдых-выдых, задаючы сабе такое пытанне: «а што зараз адчувае мая / мой /мае...?». Напрыклад, на павольны глыбокі ўдых запытваеце сябе: «Што зараз адчувае мой твар?». На спакойны павольны выдых прыслухоўваецеся, што ж адчувае ваш твар: цёплае паветра, свежы ветрык? Новы ўдых — «што зараз адчувае мая шыя?»... і так паступова спускаемся да сваіх стоп. Альбо можна пачаць са стоп і «падымацца», адчуваючы і расслабляючы ўсе часткі цела.

Пасля такога расслаблення ўвесь фокус увагі на сваё дыханне. Гэта патрэбна для таго, каб вызваліць свой розум з бясконцай плыні думак, няскончаных размоў, планаў на заўтра, успамінаў і г.д. Напачатку выцягнуць сябе з гэтага досыць складана. Але не палохайцеся, калі з першага разу не атрымаецца. Заўважылі, што «збеглі» думкамі кудысь, выдыхнулі і зноў вярнуліся да свайго дыхання. Такое ачышчэнне і супакаенне думак напачатку будзе займаць багата часу, але з практыкай вы навучыся рабіць гэта досыць хутка.

Як думкі запаволіліся і супакоіліся, цела расслабілася — можна прыступаць неапсрэдна да медытацыі.

Што можа дапамагчы

Вышэй пералічаны базавыя рэчы, якія дапамогуць вам авалодаць медытатыўнымі тэхнікамі. Але заўжды можна выкарыстоўваць дадатковых «памагатых».

Пах. Перад медытацыяй можна ў пакоі паставіць аромалямпу альбо аромадыфузар. Ды нават проста накапаць алеяў у місачку з вадой альбо сабе на далоні і глыбока ўдыхнуць «медытатыўны» водар. Для гэтага падыйдуць: лаванда, сандал, герань, ружа.

Стыхіі. Агеньчык свячы ці вада ў празрыстай ёмістасці (сюды вельмі пасуе акварыум) таксама дапамогуць сканцэнтравацца на практыцы, запаволіць бег думак.

Гукі. Тут можна скарыстацца гатовымі медытацыямі ці плэй-лістамі для медытацый. А можна і падабраць па свайму густу і на пэўны час, які вы плануеце траціць на медытаванне. А можна нават самаму ствараць гукі, якія дапамогуць увайсці ў медытатыўны стан: ханг, барабаны, бубен... ці што заўгодна. Адно патрабаванне — вам павінна адгукацца і падабацца.

Спрабуйце, шукайце сваё — і ў вас усё абавязкова атрымаецца!

Вікторыя Лебедзева, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 26.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 26.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 26.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 26.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 26.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 26.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 26.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM