МГА “Гісторыка” запрашае ў вандроўку з Міколам Піваварам

Едзем 18 снежня ва ўтульным аўтобусе па маршруце:

Віцебск – Астроўна – Бешанковічы – Дабрыгоры – Двор Нізгалава – Свяча – Бачэйкава – Іванск – Чашнікі – Цяпіна – Лукомль – Новалукомль – Чарэя – Белая Царква – Сялява – Віцебск.

Мы наведаем радзіму Льва Сапегі, Оскара Мілаша, Васіля Цяпінскага, пабачым сядзібу Храптовічаў, рэшкі сядзіб Цэханавіцкіх, Валадковічаў, “Нізгалава”, цэрквы XVI і ХІХ стагоддзяў і шмат-шмат чаго іншага.Вандроўка ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Ад’язджаем а 7-й гадзіне. Вяртаемся а 22-й.

Далучайцеся!
Усе пытанні і ЗАПІС У ВАНДРОЎКУ па тэлефоне:

(МТС) +37529 518-12-62 (Хрысціна).

Тэгі: