Мінскія студэнты адзначаць Міжнародны дзень студэнта рок-канцэртам

11.11.2011 Афіша

17 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. А што рабіць у гэты святочны дзень мінскім студэнтам? Як варыянт – пайсці на рок-канцэрт з сябрамі і адарвацца напоўніцу!

Для гасцей канцэрту выступяць вядомыя беларускія гурты Разбітае Сэрца Пацана (РСП), Мутнаевока, ZnaROCK і Amaroka.

Падчас канцэрту будуць праводзіцца конкурсы, а таксама запланавана прэзентацыя інфармацыйнай брашуры пра гісторыю Міжнароднага дня студэнтаў і гісторыю студэнцкага руху.

Канцэрт адбудзецца 17 лістапада ў клубе «Анталія» (вул. Кульман, 14, былы клуб «Акварыум»). Пачатак у 19 гадзін.

Кошт квіткоў папярэдне 25 тысяч, у дзень канцэрту – 30 тысяч (25 з флаерам). Флаеры шукайце ў арганізатараў і сяброў.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 5716819 (mts) +375 29 3065306 (velcom).

Тэлефоны клуба: +375 17 5416531 (горад), +375 29 8607054 (mts), +375 44 7919555 (velcom).

Далучайцеся да канцэрту ў  Facebook.

 

Гістарычная даведка

Міжнародны дзень студэнтаў – гэта дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў, які быў заснаваны ў 1941 годзе ў Лондане (Вялікабрытанія) на міжнароднай сустрэчы студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. У гэты дзень прынята ўзгадваць студэнтаў Чэхаславакіі – герояў Супраціўлення, якія пацярпелі ў 1939 годзе падчас расправы са студэнцкай дэманстрацыяй у акупаванай немцамі Празе. У наш час Міжнародны дзень студэнтаў з’яўляецца днём аб’яднання студэнтаў усіх факультэтаў і навучальных устаноў.